Пра тое, што ўкраінскія вайскоўцы атрымалі загад адысьці на больш трывалыя пазыцыі, раней паведамляў кіраўнік адміністрацыі Луганскай вобласьці Сяргей Гайдай. Пры гэтым Міністэрства абароны Ўкраіны афіцыйна гэтага не пацьвярджала і не абвяргала.
Намесьніца міністра абароны Ганна Маляр у суботу раскрытыкавала тых, хто публічна паведамляў аб ходзе баявых дзеяньняў у Севераданецку, адзначыўшы, што афіцыйную інфармацыю могуць даваць толькі вайскоўцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутат Вярхоўнай Рады Ганчарэнка: Украіна стане найлепшым адвакатам для вольнай Беларусі ў ЭЗРасейскае Міністэрства абароны пакуль не заяўляла, што горад узяты. Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у суботу напісаў, што пад кантроль расейскіх войскаў перайшлі прамысловая зона і аэрадром Севераданецку. Ён, а таксама сэпаратысты «ЛНР», заяўляюць, што з заводу «Азот» эвакуаваныя мірныя жыхары, якія знаходзіліся там. Незалежнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.
У суботу паведамляецца пра баі на подступах да Лісічанску — гэта апошні горад у Луганскай вобласці пад кантролем Украіны. Напярэдадні Мінабароны Расіі паведаміла, што горад блякаваны з поўдня. Украінскі бок пацьвярджае прасоўваньне расейскіх войскаў да гораду, аднак сьцьвярджае, што яны былі спыненыя. Горад не акружаны.
За час баёў у Севераданецку і Лісічанску разбурана мноства жылых дамоў. Пакуль няма нават папярэдніх ацэнак ахвяр сярод мірных жыхароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне заяўляюць, што раніцай расейцы з тэрыторыі Беларусі абстралялі Чарнігаўскую і Жытомірскую вобласьці