Уладзімера Коласа асудзілі на 1 год і 6 месяцаў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК). А Максім Шырынскі адбываў адзін год «хіміі» па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).
Коласа затрымалі 3 красавіка 2021 года, спачатку зьмясьцілі ў ІЧУ, а затым этапавалі да месца адбыцьця пакараньня. З 14 красавіка ён знаходзіўся ў папраўчай установе № 46. Але нядаўна ў судзе Круглянскага раёна палітзьняволенаму ўзмацнілі рэжым за «парушэньне правілаў унутранага распарадку ва ўстанове» і перавялі ў магілёўскую турму № 4.
Жыхар Наваградка Максім Шырынскі з чэрвеня 2021 года знаходзіўся ў папраўчай установе № 21 у Мазыры, піша Наша ніва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхара Наваградку пакаралі годам «хіміі» за два словы ў інстаграме