Намесьнік кіраўніка камітэту міжнародных справаў Савету Фэдэрацыі Уладзімір Джабараў паведаміў, што з улікам знаходжаньня ўсіх чальцоў пастаяннай дэлегацыі ў санкцыйных сьпісах Вялікай Брытаніі яны своечасова папрасілі кіраўніцтва асамблеі, а таксама МЗС Расеі прапрацаваць і вырашыць гэтае пытаньне.
«Намі атрыманы па сутнасьці абуральны адказ аб тым, што ўрад Вялікай Брытаніі — даслоўна — ня можа выдаць візы членам расейскай дэлегацыі ў ПА АБСЭ, зь якой бы мэтай яны ні наведвалі краіну», — цытуе словы Джабарава «Інтэрфакс».
З пачатку ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Вялікая Брытанія ўвяла некалькі пакетаў санкцый супраць РФ, у тым ліку ў санкцыйны сьпіс трапілі 386 дэпутатаў Дзярждумы за прызнаньне «ДНР» і «ЛНР».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ва ўрадзе Расеі не былі гатовыя да жорсткіх санкцый», — «Агентство»У МЗС Расеі таксама заявілі, што Вашынгтон ня выдаў дазволу на прылёт у ЗША спэцыяльнага рэйсу, які павінен быў вывезьці супрацоўнікаў расейскіх замежных устаноў і іхныя сем’і. У ведамстве паабяцалі адрэагаваць на дзеяньні ўлад ЗША.
Раней краіны Эўразьвязу, ЗША, Вялікая Брытанія і іншыя ў якасьці санкцый закрылі сваю паветраную прастору для расейскіх самалётаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З Расеі цяпер можна паляцець толькі ў 19 краін. Зь Беларусі — у 8