У Менску на Вайсковых могілках зьявілася дошка ў гонар сына Якуба Коласа, які загінуў у Другую сусьветную вайну

Вайсковыя могілкі, Менск

Дошка зьявілася каля сямейнага пахаваньня.

На Вайсковых могілках у Менску побач з магіламі Якуба Коласа, яго жонкі і сыноў зьявілася мэмарыяльная дошка ў гонар Георгія (Юрыя) Міцкевіча, які не вярнуўся з вайны, піша «Новы час».

У цырымоніі адкрыцьця мэмарыяльнай дошкі ўзялі ўдзел нашчадкі Якуба Коласа і супрацоўнікі музэю паэта.

«Заўсёдна вясёлы, упэўнены ў сабе, кампанейскі хлопец і, акрамя таго, шыкоўны паляўнічы», — так успамінаў свайго старэйшага брата Міхась Міцкевіч, малодшы сын Якуба Коласа, які пайшоў з жыцьця ў 2020 годзе. Усяго беларускі пясьняр і яго жонка Марыя Каменская мелі трох сыноў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі пісьменьнік і перакладчык Вячаслаў Лявіцкі: «Я закахаўся ў беларускую літаратуру»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вянок памяці: Міхась Міцкевіч, сын Якуба Коласа, вучоны, пэдагог, аўтар эпіграм