Рэдакцыя MOST Media адзначае, што фільм «Апошнія сьведкі старой Горадні» зьбіралася зьняць яшчэ ў Горадні, адкуль родам героі карціны. Але зрабіць гэта не ўдалося, бо падзеі 2020 году ў Беларусі вымусілі многіх горадзенцаў пакінуць свае дамы, як і аўтараў гэтага фільма.
Ужо ў Польшчы, каб працягнуць гісторыю з успамінамі пра старую Горадню, журналісты сталі шукаць рэпатрыянтаў — тых людзей, якія выехалі з горада пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны разам зь дзецьмі.
Трох такіх жанчын знайшлі ў розных месцах Польшчы. Яны не хацелі пакідаць свае дамы, але новая ўлада дыктавала свае ўмовы: Сібір ці Польшча. Гэтыя гераіні фільма, адзначаюць аўтары, апошнія сьведкі Горадні 1930-40-х гадоў, зь якімі ім атрымалася пагутарыць.