На ўсходзе Афганістану адбыўся землятрус магнітудай 6,1. У выніку землятрусу загінулі сама меней 950 чалавек, а 600 чалавек параніла.
Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, адзначаючы, што колькасьць сьмяротных ахвяраў, хутчэй за ўсё, будзе большая пасьля канчатковых падлікаў.
Паводле Геалягічнай службы ЗША, землятрус адбыўся раніцай 22 чэрвеня з эпіцэнтрам у раёне горада Хост на поўдзень ад сталіцы Афганістану Кабулу і недалёка ад мяжы з Пакістанам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы ўвялі новыя правілы для тэлевізіі ў Афганістане і забаранілі жанчынам здымацца ў сэрыялах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нам давялося прадаць дачку». Масавы голад у Афганістане