Міністэрства абароны Беларусі паведаміла аб правядзеньні з 22 чэрвеня да 1 ліпеня вучэньняў у падрыхтоўцы вайсковых камісарыятаў да правядзеньня мабілізацыі вайсковаабавязаных.
Як паведаміла прэсавая служба Міністэрства абароны Беларусі, мабілізацыйныя вучэньні будуць праходзіць на тэрыторыі Гомельскай вобласьці.
«Для стварэньня абстаноўкі, набліжанай да рэальнай, у вучэньнях сплянаваны ўдзел падразьдзяленьняў сіл спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл», — адзначаецца ў паведамленьні.
На вучэньнях ваенкаматы будуць адпрацоўваць захады па абвяшчэньні мабілізацыі і зборы вайсковаабавязаных на пунктах адпраўкі ў вайсковыя часткі. Паведамляецца, што пасьля фармаваньня адпаведных камандаў вайсковаабавязаныя вернуцца на месца жыхарства.
У ведамстве адзначылі, што мабілізацыйныя вучэньні адбываюцца кожны год і летась яны праходзілі ў Магілёўскай вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Член Савету Рэспублікі: На паўднёвых межах Беларусі восем батальённых тактычных груп ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады расказалі дэталі «народнага апалчэньня»: прыцягнуць паўналетніх, не прыдатных да вайсковай службы, дадуць стралковую зброю