1,5 года калёніі за «ўзурпатара»
57-гадовай Людміле Рамановіч з Маларыты прысудзілі 1,5 года калёніі за слова «ўзурпатар» у адрас Лукашэнкі, паведамляе Вясна.
У пачатку сакавіка жанчына напісала ліст з пратэстам супраць вайны ва Ўкраіне і даслала яго ў Сьледчы камітэт Беларусі. Яе затрымалі.
Жанчына знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 2 месяцы. Справу разглядала Вольга Сьмірнова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманьні за сторыз і жоўта-блакітныя стужкі: Мапа антываеннага супрацівуЗатрыманьне маці дваіх дзяцей
Выданьне «Наша ніва» паведамляе пра затрыманьне 38-гадовай маці дваіх дзяцей Тацяны Саган.
У тэлеграм-канале сілавікоў сьцьвярджаецца, што жанчына нібыта была адміністратарам чатаў «Уручча-6» і «Гарадзецкая-Гінтаўта», але выйшла зь іх летась.
Ці завялі супраць Тацяны адміністрацыйную ці крымінальную справу, на гэты момант невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На камэрцыйнага дырэктара сеткі кінатэатраў «Silver Screen» завялі крымінальную справуКДБ зноў папоўніў сьпіс «тэрарыстаў»
У сьпіс асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці на гэты раз КДБ дадало 9 чалавек.
Сярод іх прадстаўнікі аб’яднаньня «Супраціў» — псыхіятар
Дзьмітры Шчыгельскі і баец палка Кастуся Каліноўскага
Павал Кулажэнка, а таксама прэс-сакратарка «Кіберпартызанаў» Юльяна Шаметавец. Іх траіх абвінавачваюць у стварэньні (артыкул 290-4 КК) і ўдзеле (артыкул 290-5) у тэрарыстычнай арганізацыі.
У сьпісе «тэрарыстаў» таксама Яўгенія Календа, Віталь Лойка, Сяргей Аляксееўскі, Юлія Чамлай і Аляксандра Нагела — ім ставяць у віну распальваньне варожасьці (артыкул 130 КК).
Яшчэ аднаго беларуса — Ілью Трубіна, які таксама трапіў у лік «тэрарыстаў» — абвінавачваюць у масавых беспарадках (артыкул 289 КК).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 чэрвеня: майстра спорту па паўэрліфтынгу затрымалі за вывешваньне «пратэстнай сымболікі»Затрымалі TikTok-блогера
Сілавікі затрымалі TikTok-блогера Мікіту Пагоскага, а праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльнае» відэа зь ім. Пра гэта паведаміла выданьне Reform.by.
На відэа Мікіта кажа, што затрыманы за тое, што разьмясьціў у сацыяльнай сетцы відэа «непрыстойнага характару». Тэлеграм-канал, зьвязаны з сілавікамі, публікуе таксама скрыншоты відэа, на якіх блогер апрануты ў міліцэйскую форму. У яго профілі ў TikTok пры гэтым такіх падобных відэа няма.
На акаўнт Пагоскага падпісана 369 чалавек.