У гэты раз Вялічцы інкрымінуецца «арганізацыя дзейнасьці зьліквідаванага грамадзкага аб’яднаньня» (арт. 193-1).
Горадзенскі дзіцячы госьпіс улады зьліквідавалі летась 20 жніўня. У паведамленьні Генпракуратуры адзначаецца, што ведамства праверыла выкананьне гэтага рашэньня.
«Высьветлілася, што права на распараджэньне і кіраваньне рахункамі АБА было аформлена выключна на дырэктара арганізацыі. Пры гэтым, як паказаў аналіз, зь верасьня 2021 году па красавік 2022 году па рахунку праведзена каля 50 апэрацый у памеры ня менш за 160 тыс. рублёў», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад госьпісаў да абаронцаў балотаў. Гэтыя арганізацыі дапамагалі людзям, але ўлады іх ліквідуюцьВольга Вялічка апошнія 13 гадоў жыцьця прысьвяціла працы ў дзіцячым госьпісе ў Горадні. У 2007 годзе яна стварыла грамадзкую арганізацыю і кіравала госьпісам.
На прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году Вольга была незалежнай назіральніцай ад штабу Віктара Бабарыкі. З гэтага пачаліся праблемы — ператрусы і праверкі ў арганізацыі. Вольгу затрымлівалі, пакідалі на суткі ў ізалятары, штрафавалі за ўдзел у мітынгу. Калі зьявілася пагроза, што забяруць дзяцей, яна зь сям’ёй пераехала ў Вільню.
Раней у Беларусі на Вялічку завялі ўжо 2 крымінальныя справы (за нясплату падаткаў і ўдзел у пратэстах), і ўключылі ў сьпісы Інтэрполу. У госьпісу забралі памяшканьне, а саму арганізацыю зьліквідавалі разам з сотняй іншых НДА.
У абарону Вольгі Вялічкі і дзіцячага госьпісу ў лістападзе 2020 году выступіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International. Быў апублікаваны заклік спыніць перасьлед Вольгі з палітычных прычынаў, аднак выніку ён не прынёс.
Раней Вольга Вялічка ў інтэрвію казала, што пасьля эміграцыі распачала працу ў прыватнай беларускай школе ў Вільні, паралельна спрабавала знайсьці грошы, каб госьпіс у Горадні мог працягваць дзейнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія творцы падтрымалі закрыты ўладамі Горадзенскі дзіцячы госьпіс. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі ўнесьлі ў сьпіс Інтэрполу заснавальніцу дзіцячага госьпісу ў Горадні