«На працягу многіх гадоў Польшча знаходзіцца пад прыцэлам Расеі, якая выкарыстоўвае прапаганду і дэзынфармацыю супраць Польшчы. Крэмль прымае розныя меры, у выніку чаго наносіцца ўдар па фундамэнтальным праве палякаў на ўласную дзяржаўнасьць і бясьпеку», — заявіў Станіслаў Жарын.
Ён таксама зазначыў, што «Расея спрабуе пераканаць расейскае грамадзтва і Захад, што Польшча ня мае права на суб’ектнасць, не павінна ўспрымацца сур’ёзна саюзьнікамі і мусіць быць „шэрай зонай“ паміж NATO і Расеяй».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча падпісала з Украінай «адзін з найбуйнейшых за апошнія 30 гадоў» кантрактаў на пастаўкі ўзбраеньняПольшча — адзін з найбольш пасьлядоўных прыхільнікаў падтрымкі Ўкраіны і жорсткіх захадаў у дачыненьні да Расеі. Сакратар Савету бясьпекі РФ Мікалай Патрушаў у канцы траўня заявіў, што Польшча, «мяркуючы па ўсім», «ужо пераходзіць да дзеяньняў па захопе заходніх украінскіх тэрыторыяў».
Заявы аб тым, што Польшча і іншыя краіны – суседкі Ўкраіны нібыта хочуць захапіць яе заходнія тэрыторыі, гучаць у расейскай прапагандзе з 2014 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Польшчы: мы хацелі б сыходу Пуціна, але захаваць Украіну важней ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Беларусі свабода слова». Што вядома пра паляка, які, як Эміль Чэчка, папрасіў прытулку ў Беларусі