Бурбулісу было 76 гадоў. Ён памёр 19 чэрвеня ў Азэрбайджане, дзе браў удзел у Глябальным Бакінскім Форуме, сьцьвярджаюць Азэрбайджанскія СМІ. Але ягоны прэс-сакратар Андрэй Маркаў паведаміў «Інтэрфаксу», што Бурбуліс памёр у Маскве.
Генадзь Бурбуліс займаў пасаду дзяржаўнага сакратара РСФСР (затым РФ), якая існавала з чэрвеня 1991 па лістапад 1992 года, а таксама быў першым намесьнікаам кіраўніка ўраду Расеі.
Генадзь Бурбуліс разам з Барысам Ельцыным з боку Расеі ўдзельнічаў у падпісаньні Белавескіх пагадненьняў аб роспуску СССР.
Белавескія пагадненьні падпісвалі шэсьць чалавек, пасьля сьмерці ў 2022 годзе Станіслава Шушкевіча, Леаніда Краўчука і Генадзя Бурбуліса, у жывых зь іх застаўся толькі былы прэм'ер-міністар Украіны Вітольд Фокін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бурбуліс: Лукашэнка ня сам па сабе існуе ў новай гісторыі Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памяці Леаніда Краўчука: сышоў апошні белавескі зубар ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Шлях асобы і палітыка