На камэрцыйнага дырэктара сеткі кінатэатраў «Silver Screen» Аляксандра Дземідовіча завялі крымінальную справу за датычнасьць да пратэстаў (крымінальны артыкул 342), паведамляе zerkalo.io.
На «пакаяльным» відэа ён прызнаўся ва ўдзеле ў акцыях пратэсту 2020 года.
Дземідовіча затрымалі 25 траўня па адміністрацыйнай справе нібыта за «непадпарадкаваньне міліцыі» і асудзілі на 15 дзён арышту. Раней ён працаваў на Tut.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 траўня: Затрымалі камэрцыйнага дырэктара сеткі кінатэатраў Silver ScreenПраваабаронцы прызналі палітычнымі вязьнямі ў Беларусі 1224 чалавек. Аднак вядома, што рэальная колькасьць беларусаў, якіх пасадзілі па палітычных прычынах, значна большая.