Алег Рубец зь Пінску, прыгавораны да 5,5 года калёніі, пераведзены на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады. У лютым сёлета адміністрацыя наваполацкай калёніі, дзе Рубец адбываў пакараньне, адправіла яго ў штрафны ізалятар на 40 сутак, а затым — у памяшканьне камэрнага тыпу, а таксама пазбавіла перадач, званкоў і лістоў.
Будучы палітвязень быў затрыманы 10 жніўня 2020 году ў родным горадзе і абвінавачаны па арт. 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 чэрвеня: майстра спорту па паўэрліфтынгу затрымалі за вывешваньне «пратэстнай сымболікі»Зьміцер Сушчык, асуджаны на паўтара года пазбаўленьня волі, ня мае права на перадачы, званкі і спатканьні. З красавіка ён знаходзіцца ў аршанскай калёніі, за гэты час ад яго не было лістоў. Паводле інфармацыі сваякоў, хутчэй за ўсё, ён у ШІЗА. Сушчык асуджаны па арт. 368 (абраза прэзыдэнта) і 370 (зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў). Летась у лістападзе ён быў затрыманы і адпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе. 17 лютага сёлета Сушчыка, які спрабаваў уцячы з краіны, затрымалі расейскія памежнікі і перадалі беларускаму боку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Студэнтка, настаўніца, рэпэр, мультыплікатар: расказваем, каго КДБ дадаў у «сьпіс тэрарыстаў»Анархіст Ігар Аліневіч пасьля карантыну ў калёніі ў Мазырскім раёне, куды яго этапавалі адбываць 20-гадовы тэрмін, быў адпраўлены ў ШІЗА на 20 сутак. Аліневіч асуджаны па трох артыкулах КК: 289 (акт тэрарызму), 295 (незаконныя дзеяньні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і 3331 (незаконнае перамяшчэньне празь мяжу забароненых рэчываў).