Раней казаскі палітоляг Ербол Едзілаў са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміў, што ў Крамлі Такаева зьбіраліся ўзнагародзіць ордэнам Аляксандра Неўскага.
«Кіраўнік дзяржавы падзякаваў за аказаны гонар, — напісаў палітоляг. — Аднак ім было прынятае рашэнене да завяршэненя яго прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў не прымаць ні айчынныя, ні замежныя ўзнагароды. З гэтай жа прычыны падчас нядаўняга візыту ў Бішкек прэзыдэнт адмовіўся ад найвышэйшага кіргіскага ордэна «Манас» «першай ступені».
Tengrinews падкрэсьліла, што ў прэс-службе прэзыдэнта Казахстану факт адмовы ад расейскага ордэна выданьню пацьвердзілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Казахстану заявіў перад Пуціным, што не прызнае «ДНР» і «ЛНР»Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў пры гэтым абверг адмову Токаева ад расейскага ордэна. Паводле яго слоў, ніякага ўзнагароджаньня не плянавалася. «Я ня ведаю, адкуль гэтая інфармацыя, таму што ніякага ўзнагароджаньня і не плянавалася. У плянах такога не было», — заявіў Пяскоў выданьню «Уздым».
17 чэрвеня Такаеў і Пуцін выступалі на пленарным пасяджэньні Пецярбурскага эканамічнага форуму. Такаеў, у прыватнасьці, заявіў, што Казахстан не прызнае незалежнасьці такіх «квазідзяржаўных тэрыторый», як «ДНР» і «ЛНР».