Сёлета ляўрэтаў літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча абвясьцілі ў Кракаве на фэстывалі інтэлектуальнай кнігі «Pradmova».
Чатырох ляўрэатаў прэміі за 2021 год абвясьціла старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай, піша Budzma. Гэта:
- газэта «Новы Час», яе рэдактарка Аксана Колб, нядаўна асуджаная на 2,5 года «хіміі», і ўвесь калектыў газэты;
- кніга «(Не)рассталяныя», прысьвечаная расстраляным пісьменьнікам 30-х гадоў ХХ стагодзьдзя, якая выйшла ў Менску ў выдавецтве «Янушкевіч»;
- паэтычны дзёньнік Дзьмітрыя Строцава «Беларусь перакуленая»;
- Вольга Шпарага з кнігай «У революции женское лицо. Случай Беларуси».
Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснавана Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1995 годзе і ўручаецца за найлепшыя публіцыстычныя публікацыі году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэты рэжым я перажыву». Расказваем пра асуджаную на «хімію» рэдактарку «Новага часу» Аксану Колб, якая мае 4 сабак і будуе саламяны дом ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшла кніга «Нерасстраляныя» пра забітых у 1937 годзе беларускіх літаратараў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паэзія ніколі не памрэ», — Дзьмітры Строцаў зладзіў паэтычныя чытаньні з паказам модаў у Празе. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бялькевіч, Бахарэвіч, «(Не)расстраляныя». Найлепшыя кнігі 2021 году