Груз вэнэсуэльскай нафты аб’ёмам 650 000 барэляў, зафрахтаваны італьянскай нафтагазавай кампаніяй Eni, бліжэйшым часам будзе накіраваны ў ЭЗ, паведамляе Reuters са спасылкай на Refinitiv Eikon.
Італьянская Eni таксама накіравала ў Вэнэсуэлу другі танкер, які зможа перавезьці 2 млн барэляў вэнэсуэльскай нафты ў Эўропу. Чакаецца, што груз будзе дастаўлены напрыканцы чэрвеня.
Гэта будзе першая за два гады адпраўка нафты з Вэнэсуэлы, якая знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, у Эўропу. Нядаўна Дзярждэпартамэнт ЗША дазволіў Eni і гішпанскай Repsol аднавіць прыём вэнэсуэльскай нафты ў якасьці спосабу пагашэньня даўгоў Вэнэсуэлы перад эўрапейскімі кампаніямі, якія назапашваліся пасьля ўвядзеньня дадатковых санкцый адміністрацыяй Дональда Трампа.
У межах шостага пакету санкцый супраць Расеі Эўразьвяз увёў частковае эмбарга на імпарт нафты, у рамках былі цалкам забароненыя пастаўкі морам (агулам эмбарга датычыцца больш за 2/3 паставак расейскай нафты).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз ухваліў шосты пакет санкцый супраць Расеі, у тым ліку частковае эмбарга на імпарт нафты. Патрыярха Кірыла вывелі са сьпісу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША дазволяць дзьвюм кампаніям пастаўляць вэнэсуэльскую нафту ў Эўропу