Ціханоўская павітала рашэньне Эўракамісіі па Ўкраіне і Малдове

Сьвятлана Ціханоўская

Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская павітала рэкамэндацыю Эўракамісіі даць Украіне статус кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз. Пра гэта яна сказала падчас перамоваў з кіраўніком МЗС Партугаліі.

Таксама Ціханоўская выказала жаль, што беларусы на дадзены момант не маюць магчымасьці свабоднага волевыяўленьня адносна пэрспэктывы ўваходжаньня Беларусі ў ЭЗ.

«Украіна і Малдова гэтага сапраўды заслугоўваюць. Цяпер Украіна абараняе ня толькі свае межы, але і эўрапейскія каштоўнасьці. Мы таксама просім Раду ЭЗ згадваць Беларусь у сваіх канчатковых высновах, што пасьля дэмакратычных пераменаў Беларусь таксама можа разьлічваць на эўрапейскую пэрспэктыву», — падкрэсьліла лідэрка беларускага дэмакратычнага руху, якую цытуеНаша Ніва.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна зрабіла цывілізацыйны выбар. У Беларусі ён яшчэ наперадзе