Пра гэта прадстаўнікі палку расказалі ў Тэлеграме.
Беларускі добраахвотнік Дзьмітры Апанасовіч (пазыўны «Тэрор») узнагароджаны мэдалём «За бойові заслуги» пасьмяротна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Батальён Кастуся Каліноўскага абвясьціў аб стварэньні аднайменнага палкаБеларускія добраахвотнікі ваявалі на баку Ўкраіны яшчэ з 2014 году ў розных падразьдзяленьнях, але пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну аб’ядналіся ў адно фармаваньне — Батальён Кастуся Каліноўскага — пра што было абвешчана 9 сакавіка. 25 сакавіка 2022 году батальён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны. 21 траўня батальён абвясьціў аб стварэньні аднайменнага палку — Беларускага палку імя Кастуся Каліноўскага, у які ўвайшлі батальён «Ліцьвін» і батальён «Волат».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Служыў у 38-й дэсантнай брыгадзе, снайпэр, ваяр. Хто такі беларус Зьміцер «Тэрор» Апанасовіч, які загінуў ва Ўкраіне26 сакавіка ў баях за горад Ірпень пад Кіевам загінуў беларускі добраахвотнік батальёну Кастуся Каліноўскага Зьміцер «Тэрор» Апанасовіч. Ён загінуў у выніку абстрэлу пазыцыі з расейскага БМП-3 — адвёў аддзяленьне ва ўкрыцьце, а сам не пасьпеў. Адзін з асколкаў трапіў у акоп, дзе быў Зьміцер.
За два з паловай месяцы вайны на фронце загінулі шасьцёра беларускіх добраахвотнікаў і жаўнераў УСУ: Аляксей «Тур» Скобля, Ільля «Літвін» Хрэнаў, Зьміцер «Тэрор» Апанасовіч, Зьміцер «Ганс» Рубашэўскі, Канстанцін «Фэнікс» Дзюбайла і Павал «Волат».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апантаныя помстай. Полк Каліноўскага як начны кашмар Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ня толькі беларусы. Колькі іншаземцаў і зь якіх краін змагаюцца на баку Ўкраіны ў вайне з Расеяй