Пракуратура перадала ў суд справу 35-гадовага жыхара Баранавіч, якога абвінавачваюць у наезьдзе на сілавіка падчас пратэстаў у 2020 годзе, паведамляе прэс-служба ведамства.
Паводле вэрсіі абвінавачаньня, жыхар Баранавічаў у жніўні 2020 году падчас пратэстаў «пачаў рух заднім ходам на сваім аўтамабілі і наехаў на правую нагу сілавіка, чым нанёс яму цяжкія цялесныя пашкоджаньні».
Пасьля гэтага мужчына зьехаў у Польшчу, а пракуратура аб’явіла яго ў міжнародны вышук. Аднак праз час мужчына вярнуўся на радзіму. У траўні яго затрымалі, гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
«Падчас папярэдняга сьледзтва Л. віну не прызнаў. Патлумачыў, што ў яго не было намеру на прычыненьне супрацоўніку АУС цялесных пашкоджаньняў, а зрабіў ён гэта празь неасьцярожнасьць», — піша пракуратура.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 16 чэрвеня: 8 гадоў «тэрарысту» Жукоўскаму, судзяць актывістку БНФ, якая напісала звароты супраць вайны ва ЎкраінеУраджэнца Салігорску пакаралі 2 гадамі калёніі за абразу Лукашэнкі, Ярмошынай і Шведа
Суд Першамайскага раёна Менска вынес прысуд выпускніку факультэта прыкладной матэматыкі БДУ Аляксею Вялешку.
Хлопца абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК), піша «Вясна»
Паводле матэрыялаў сьледзтва, Вялешка разьмясьціў абразьлівыя камэнтары ў адрас Лукашэнкі, а таксама старшыні Цэнтрвыбаркама і Генпракурора ў сувязі з выкананьнем імі службовых абавязкаў.
Экспэртыза выявіла ў камэнтарах ненарматыўную форму маўленчага выказваньня. Пры гэтым абвінавачаны выканаў заяўлены Генпракурорам Андрэем Швэдам грамадзянскі пазоў аб матэрыяльным пакрыцьці маральнай шкоды ў памеры 10 тыс. рублёў у поўным аб’ёме.
Аднак судзьдзя Аляксандар Сяргей пакараў Валешку 2 гадамі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму і штрафам у памеры 3 200 рублёў (100 б.в.).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 15 чэрвеня: асудзілі брата былога падпалкоўніка ГУБАЗіКа; вырак затрыманай у Менску падчас рэфэрэндуму
У Менску затрымалі мастака, які выкладаў у цэнтры дадатковай адукацыі «Маяк»
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, дзе зьявілася «пакаяльнае» відэа з менчуком, прычына ягонага затрыманьня – рэгістрацыя ў пляне «Перамога» і спроба ўступіць у полк Каліноўскага.
Паводле тэлеграм-канала By_culture, з апублікаваных відэа і допісу вынікае, што хлопец – сірата, яму 19 гадоў, скончыў мастацкі каледж.
У сьпіс «тэрарыстаў» КДБ унёс яшчэ 14 чалавек
У сьпісе «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці» зьявіліся 14 новых прозьвішчаў. Гэта:
- Арцём Касакоўскі — оптык зь Ліды, асуджаны на 6,5 гадоў зьняволеньня па чатырох артыкулах КК РБ.
- Аляксандар Жмуро — грузчык з Навагрудка, асуджаны на 3,5 гады зьняволеньня па справе аб абразе Лукашэнкі.
- Уладзімер Гемза — жыхар Горадні, абвінавачваецца па артыкуле аб распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці (артыкул 130 КК РБ).
- Ягор Міхаленка — абвінавачваецца па артыкуле аб распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці (артыкул 130 КК РБ).
- Андрэй Жалкоўскі — абвінавачваецца па артыкуле аб распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці (артыкул 130 КК РБ).
- Генадзь Сяўрук — абвінавачваецца па артыкуле аб распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці (артыкул 130 КК РБ).
- Кірыл Канюк — абвінавачваецца па артыкуле аб распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці (артыкул 130 КК РБ).
- Аляксей Забіран — ураджэнец Горадні, абвінавачваецца па артыкуле аб распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці (артыкул 130 КК РБ).
- Аляксей Багдзей — абвінавачваецца па артыкуле аб арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, зьнішчэньнем маёмасьці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады (артыкул 293 КК РБ).
- Аляксей Мандзік — тэрапэўт з Горадні, абвінавачваецца па артыкулах аб распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці (артыкул 130 Крымінальнага кодэкса), аб арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай (артыкул 293 Крымінальнага кодэкса) і аб закліках да санкцый (артыкул 361 Крымінальнага кодэкса).
- Дзяніс Дзікун, Дзьмітры Равіч, Алег Малчанаў — жыхары Сьветлагорску, затрыманыя 4 сакавіка 2022 году за падпал 28 лютага на станцыі "Жэрдзь-Астанкавічы" рэлейнай шафы сыгналізацыі, цэнтралізацыі і блякаваньня (СЦБ). Іх вінавацяць у падрыхтоўцы акту тэрарызму (арт. 289 Крымінальнага кодэксу).
- Ігар Лянкевіч.
Такім чынам, у сьпіс «тэрарыстаў» КДБ унёс ужо 90 беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Студэнтка, настаўніца, рэпэр, мультыплікатар: расказваем, каго КДБ дадаў у «сьпіс тэрарыстаў»У Горадні затрымалі таксіста, які адмовіўся везьці міліцыянта
У Горадні затрымалі кіроўцу таксі, які ў 2021 годзе адмовіўся везьці супрацоўніка міліцыі. «Пакаяльнае» відэа з таксістам зьявілася ў праўладных тэлеграм-каналах. Зь відэа вынікае, што як толькі міліцыянт сеў у машыну, таксіст сказаў: «Адразу хачу сказаць, што я супрацоўнікаў МУС не ваджу». На кіроўцу завялі крымінальную справу.
Дырэктару бабруйскай фірмы прысудзілі тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у двух Маршах
У судзе Ленінскага раёна Менску вынесьлі прысуд дырэктару адной з бабруйскіх арганізацый Віктару Арцёму. Судзьдзя Юлія Шут прызнала яго вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзіла да трох гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — «хатняй хіміі». Яго вызвалілі ў залі суда, паведамляе«Вясна».
Згодна з абвінавачаньнем, Арцём прыняў удзел у двух зь менскіх Маршаў на праспэктах Пераможцаў і Машэрава, а таксама некаторых вуліцах. Ён нібыта «прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемствах, дзейнічаў сумесна і ўзгоднена з групай асобаў». Паводле дзяржаўнага абвінавачаньня, падчас мерапрыемстваў мужчына таксама выкарыстоўваў «у якасьці пратэстнай сымболікі палатніну бела-чырвона-белага колеру, а таксама V-падобныя жэсты сярэднім і ўказальным пальцамі абедзьвюх рук», а таксама «знаходзіўся і рухаўся ў складзе калёны, у тым ліку, на праезнай частцы».
У Барысаве зноў затрымалі партыйную актывістку Ганну Скачак
У Барысаве затрымалі партыйную актывістку, кіраўнічку Мінскай абласной рабочай групы «Жанчыны БСДП» Ганну Скачак, паведамляе БСДП («Грамада»).
Роўна тыдзень таму жанчыне прызначылі штраф за перапост у адну з сацыяльных сетак відэа, дзе зьяўлялася свастыка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 15 чэрвеня: асудзілі брата былога падпалкоўніка ГУБАЗіКа; вырак затрыманай у Менску падчас рэфэрэндуму