У лісьце кіраўніцтву Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, доступ да якога атрымала Свабода, дэпутат Савіных скардзіцца на затрымку з выдачай візаў брытанскай амбасадай. 29-я сэсія арганізацыі мае адбыцца ў ангельскім Бірмінгеме.
У выпадку няўдзелу беларускай дэлегацыі ў гэтай сустрэчы Савіных лічыць недапушчальным разгляд там любых пытаньняў, зьвязаных зь Беларусьсю.
«Беларускі бок ня будзе лічыць сябе зьвязаным ніякімі рашэньнямі, прынятымі ў дачыненьні да Беларусі ў яе адсутнасьць зь незалежных ад яго прычын, а магчымае прыпыненьне паўнамоцтваў беларускай дэлегацыі ў ПА АБСЭ пацягне за сабой усе наступствы, якія вынікаюць зь яго, уключаючы немагчымасьць удзелу Асамблеі ў міжнародным назіраньні за выбарамі ў нашай краіне», — піша Андрэй Савіных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Плады сэлекцыі. Хто ўсе гэтыя людзі вакол ЛукашэнкіЁн таксама заявіў, што «парлямэнтары Рэспублікі Беларусь» катэгарычна адмаўляюць зьмешчаныя ў праекце рэзалюцыі «абвінавачаньні на адрас Беларусі ў дачыненьні да канфлікту ва Ўкраіне». Савіных сьцьвярджае, што беларускія войскі не прымалі, не прымаюць і не плянуюць прымаць ніякага ўдзелу ў вайне ва Ўкраіне, якую ён называе ў лісьце «спэцыяльнай ваеннай апэрацыяй».
«Больш за тое, мы рабілі і робім усё магчымае для прадухіленьня эскаляцыі канфлікту. У прыватнасьці, менавіта на тэрыторыі Беларусі праводзіліся расейска-ўкраінскія перамовы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне, і для іх правядзеньня ў нас былі забясьпечаныя ўсе неабходныя ўмовы», — піша Савіных.
Ён назваў дакумэнты з парадку дня Асамблеі перадузятымі і неаб’ектыўнымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутат Савіных заявіў у ПА АБСЭ пра неабходнасьць «неадкладнай капітуляцыі» Ўкраіны і «новых выбараў»