Рэпартаж з адкрыцьця апублікавала дзяржаўная газэта «Звязда».
У адкрыцьці кнігарні ўзялі ўдзел ганаровы старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, намесьнік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, праўладны сацыёляг Сяргей Мусіенка, а таксама прапагандысты Андрэй Мукавозчык, Яўген Пуставы. Сярод кніг — творы Мікалая Чаргінца і іншых праўладных літаратараў. Над партрэтамі пісьменьнікаў у кнігарні вісіць партрэт Аляксандра Лукашэнкі.
Кнігарня афіцыйнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі адкрылася празь месяц пасьля закрыцьця беларускай кнігарні «Кнігаўка». 16 траўня, адразу пасьля адкрыцьця, туды прыйшлі дзяржаўныя прапагандысты, потым адбыўся ператрус, а кнігарню закрылі. Выдавец Андрэй Янушкевіч адседзеў 28 сутак, а супрацоўніца крамы Наста Карнацкая правяла за кратамі 23 дні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выдавец Андрэй Янушкевіч выйшаў на волю пасьля 28 дзён арыштуНезалежныя ад уладаў Саюз беларускіх пісьменьнікаў і Беларускі ПЭН-цэнтар, які аб’ядноўвае літаратараў, былі закрытыя ў судовым парадку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З Акрэсьціна выйшла Наста Карнацкая, супрацоўніца кнігарні «Кнігаўка» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лёс беларускага слова. Кнíгаўка: назва птушкі і сымбаль нязломнасьці