Па дадзеных арганізацыі Cuban Prisoners Defenders, прынамсі 37 непаўналетніх прыцягнулі да адказнасьці і як найменей 23 зь іх ужо асуджаныя, паведамляе Радыё Хасэ Марці.
11 ліпеня 2021 года на Кубе пачаліся стыхійныя пратэсты, выкліканыя рэзкім падзеньнем узроўню жыцьця, дэфіцытам прадуктаў і тавараў першай неабходнасьці, павышэньнем цэн, няздольнасьцю сыстэмы аховы здароўя супрацьстаяць пандэміі каранавірусу.
Па дадзеных актывістаў і праваабаронцаў, у выніку гэтых выступаў затрымалі каля 1400 чалавек. Больш за адну тысячу апынуліся на лаве падсудных, 726 з іх асуджаныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актывісты на Кубе паведамляюць пра тысячы затрыманых пратэстоўцаўУ сакавіку Вярхоўны суд прыгаварыў 127 чалавек да тэрмінаў ад 6 да 30 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачаньнях у падбухторваньні да беспарадкаў і крадзяжу. Тады ЭЗ заклікаў улады Кубы «вызваліць усіх палітычных зьняволеных і тых, хто знаходзіцца пад вартай выключна за ажыцьцяўленьне свайго права на мірныя сходы і свабоду выказваньня меркаваньня».