Сярод іх ёсьць і дзяржаўныя прадпрыемствы.
Міністэрства эканомікі на сваім сайце апублікавала сьпіс кампаній-банкрутаў. Агулам у сьпісе больш за 2030 арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў. Сярод іх ёсьць і дзяржаўныя кампаніі:
- Меднаўская птушкафабрыка ў Берасьцейскім раёне,
- Слонімская птушкафабрыка,
- Берасьцейскі камбінат будаўнічых матэрыялаў,
- Менскі завод будаўнічых матэрыялаў,
- «Мотавэла»,
- Мёрскі льнозавод,
- «Баранавічыдрэў»,
- «Сукно»,
- «Дываны Берасьця»,
- Барысаўскі кансэрвавы завод,
- Кіроўная кампанія холдынгу «Забудова»,
- Маладачанскі завод мэталаканструкцый,
- Узьдзенскае раённае спажывецкае таварыства,
- Бярэзінскі мясакамбінат,
- завод «Праммэханіка»,
- «Белрасмясзаб».
- Таксама зь дзяржаўных арганізацый у сьпісе зьявіліся дарожна-будаўнічае прадпрыемства «Белаазёрская ДСПМК-26»,
- Чашніцкае камунальнае ўнітарнае сельгаспрадпрыемства, будаўнічае прадпрыемства «ПМК-4»
- і Пінская «СПМК-5».