Паклонская паведаміла ў Telegram, што пераходзіць на іншую працу, але падрабязнасьцяў не прывяла.
Паклонская, якая нарадзілася ў Луганскай вобласьці, была сярод тых, хто не падтрымаў вайну Расеі ва Ўкраіне. У інтэрвію расейскай журналістцы Кацярыне Гардзеевай яна назвала ўварваньне ва Ўкраіну «катастрофай» і сказала: «Я грамадзянка Расеі, але ўкраінка. Радзіма, вядома, там».
Яна таксама сказала, што ня лічыць, што ва Ўкраіне панавалі нацыяналістычныя настроі, і заклікала дапамагаць украінскім уцекачам. Раней у інтэрвію расейскай тэлевізіі RT Паклонская сказала, што на Данбасе людзі ваююць «не за расейскую і не за ўкраінскую ўладу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Севярынца ў шклоўскай калёніі пазбавілі працяглага спатканьня, Папова з «хіміі» пераводзяць у калёніюУ эфіры ютуб-канала «Живой гвоздь», які вядуць журналісты закрытага «Эха Москвы», яна назвала літару Z сымбалем трагедыі і гора, бо падчас канфлікту гінуць салдаты і мірныя людзі з абодвух бакоў.
Натальля Паклонская да 2014 году працавала пракурорам ва Ўкраіне. Пасьля ўводу ў Крым расейскіх войскаў і прыходу да ўлады прарасейскага ўрад3 ў сакавіку 2014 года яна была прызначаная пракуроркай анэксаванага Крыму.. У 2016 годзе была выбраная ў Дзярждуму паводле сьпісу «Адзінай Расеі». Улады Ўкраіны абвінавачваюць яе ў шэрагу злачынстваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Amnesty International: Расея абстрэльвала Харкаў забароненымі касэтнымі бомбамі. Што гэта за зброя?