Узнагароду павінна была прыняць пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, якая ня здолела прыехаць у сувязі з праблемамі са здароўем, паведамляе Чэскае радыё.
Таму беларуская нобэлеўская ляўрэатка прысьвяціла ўзнагароду, якая ўручаецца дзеячам, якія выступаюць за свабоду супраць цэнзуры і за дэмакратыю, дэлегацыі пісьменьнікаў з Украіны. «Украіна сёньня знаходзіцца на перадавой барацьбы са злом. І яна павінна ведаць, што мы зь ёю», — зьвярнулася яна да ўкраінскіх пісьменьнікаў, якія бралі ўдзел у фэстывалі.
Іржы Тэйнэр (1928-1988) быў перакладчыкам чэскіх паэтаў і пісьменьнікаў на ангельскую мову, а таксама галоўным рэдактарам брытанскага часопіса Index on Censorship, які займаецца маніторынгам выпадкаў парушэньня свабоды выказваньня ў сьвеце.
Адразу пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Украіну «Сьвет кнігі», як і многія іншыя арганізатары культурных мерапрыемстваў, адмяніў удзел Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паэзія ніколі не памрэ», — Дзьмітры Строцаў зладзіў паэтычныя чытаньні з паказам модаў у Празе. ФОТА