Сярод іх два беларусы,паведамляе Deutsche Welle. Гэта берасьцейскі блогер Сяргей Пятрухін і Сьвятлана Купрэева, якая падчас перадвыбарнай кампаніі 2020 году каардынавала збор подпісаў у падтрымку Віктара Бабарыкі.
Акцыя называецца «Вельмі важныя маркі». Мэта ініцыятывы — нагадаць, што лісты палітвязьням вельмі падтрымліваюць іх, а ўвага да іх справаў дапамагае прадухіліць катаваньні ў зьняволеньні. Арганізацыя прапануе ня проста пісаць палітычным зьняволеным, але і выкарыстоўваць маркі з партрэтамі на канвэртах.
Па стане на 11 чэрвеня беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі 1233 чалавекі.
Сяргей Пятрухін — берасьцейскі блогер, аўтар ютуб-каналаў «Народны рэпартэр» і « Youtube-дэпутаты».
16 чэрвеня 2020 году быў затрыманы ў вёсцы пад Пухавічамі ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), зьвязанай з падзеямі ў Горадні 29 траўня. Пазьней яму прад’явілі новыя абвінавачаньні і ў выніку 14 красавіка 2021 году асудзілі на тры гады зьняволеньня па 3 артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 342 ( Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (Абраза судзьдзі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогераў зь Берасьця Пятрухіна і Кабанава асудзілі на тры гады зьняволеньняСьвятлана Купрэева — дачка беларускага паэта Міколы Купрэева і блізкая сяброўка сям’і Бабарыкаў, падчас перадвыбарнай кампаніі каардынавала збор подпісаў у падтрымку Віктара Бабарыкі ў адным з раёнаў Менску. Яе затрымалі 11 чэрвеня 2020 году, за тыдзень да арышту Віктара і Эдуарда Бабарыкаў. 16 месяцаў яна правяла ў «амэрыканцы», за гэты час страціла працу бухгальтаркі.
11 кастрычніка 2021 году Сьвятлане Купрэевай зьмянілі меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе і вызвалілі. Яе абвінавачваюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у буйным памеры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Як у 1937-м». Сяброўка Бабарыкаў Купрэева дала першае інтэрвію пасьля вызваленьня з «амэрыканкі»