Супраць Паўла Белавуса распачалі крымінальную справу за кіраваньне экстрэмісцкім фармаваньнем (арт. 361-1 КК).
Пра гэта паведамляе @mediazona_by са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы.
Заснавальніка крамы symbal.by затрымалі па адміністрацыйнай справе яшчэ 15 лістапада 2021 году, але пазьней яму інкрымінавалі арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак. Гэта крымінальная справа (арт. 342 КК), па ёй пагражала да 4 гадоў калёніі.
Цяпер, калі верыць праўладнаму тэлеграм-каналу, яму закідаюць цяжэйшы артыкул, па ім можа пагражаць да сямі гадоў.
Павал Белавус — адзін з заснавальнікаў і першы дырэктар культурніцкай пляцоўкі «Арт Сядзіба», стваральнік крамы Symbal.by, арт-мэнэджар і журналіст.