Рэдактару «Ежедневника» Сяргею Сацуку, які быў затрыманы 8 сьнежня летась, прад’явілі абвінавачаньні паводле яшчэ двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
Раней яго абвінавачвалі ў атрыманьні хабару. Нядаўна скончыўся максымальна магчымы гранічны тэрмін утрыманьня Сацука пад вартай паводле гэтага артыкула. І літаральна некалькі дзён таму Сацук паведаміў у лісьце зь СІЗА пра новыя абвінавачаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супраць галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука завялі крымінальную справу за хабарБАЖ здолела даведацца праз былога сукамэрніка Сяргея, што цяпер рэдактара вінавацяць яшчэ і ў распальваньні варажнечы (арт.130 КК) і перавышэньні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў (арт.426 КК). Якіх канкрэтна дзеяньняў рэдактара тычацца абвінавачаньні, невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўны рэдактар «Ежедневника» Сяргей Сацук атрымаў прэмію Deutsche Welle «За свабоду слова»- Рэдактара «Ежедневника» затрымалі 8 сьнежня 2021 году. У той дзень дома ў журналіста прайшоў чарговы ператрус, а самога Сяргея зьмясьцілі ў СІЗА.
- Праваабаронцы прызналі Сяргея Сацука палітычным вязьнем.
- Зараз у няволі ў Беларусі знаходзяцца 28 прадстаўнікоў мэдыя.