У інтэрвію з Баскавым гаворка зайшла пра яго адхіленьне і пяцігадовую забарону на хакейную дзейнасьць, вызначаную Міжнароднай фэдэрацыяй хакею за ціск на спартсмэнаў з палітычных матываў, а таксама магчымае дачыненьне да забойства Рамана Бандарэнкі восеньню 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Героі і ахвяры «плошчы Перамен»Баскаў назваў гэта «нейкай справай на падставе нейкіх незразумелых і нелягічных лістоў ад зноў жа незразумелых нейкіх там фондаў».
«Рашэньне сысьці было спантанным, але вымушаным у той момант. Дысцыплінарны Камітэт IIHF цягам паўгода спрабаваў расьсьледаваць нейкую справу ў дачыненьні да мяне на падставе нейкіх незразумелых і нелягічных лістоў ад зноў жа незразумелых для мяне нейкіх там фондаў спартыўных або салідарных [Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці], я нават не хачу іх наогул называць.
Гэта было нечаканым для мяне, таму што я ўсё ж такі думаў, што здаровы сэнс пераможа, і тыя абвінавачваньні, якія былі на мой адрас ад гэтых фондаў ці некага там яшчэ, яны зусім неабгрунтаваныя.
Я нармальны грамадзянін сваёй краіны, я езьдзіў на аўтапрабегі, закон не парушаў, і няма ніводнага ні юрыдычнага, ні нейкага іншага пацьверджаньня таго, што я рабіў нешта супрацьзаконнае або няправільнае», — сказаў Баскаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьмітрыя Баскава асьвісталі пасьля матчу ў ГомліВыказаўся Баскаў і пра прыезд кіраўніка Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэля ў Менск у 2020 годзе.
«Ён спэцыяльна некалькі дзён правёў у Менску, прыйшоў тады да мяне і сказаў: «Паслухай, я ўсё ўбачыў, усё ў парадку, краіна квітнее, разьвіваецца, дзеці гуляюць, моладзь усьміхаецца. Але сьвет зьехаў з глузду», — перадаў словы Фазэля Баскаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэнэ Фазэль назваў непрымальнай замену афіцыйнага сьцяга на бел-чырвона-белы падчас хакейнага чэмпіянату ў Рызе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Справа Баскава і пратэсты каля Менск-арэны». Што яшчэ хвалюе Федэрацыю хакею Беларусі перад чэмпіянатам сьвету