Пра гэта 7 чэрвеня паведаміла прэс-служба пракуратуры Малдовы.
«Прычыны адмовы ў экстрадыцыі абумоўленыя статусам гэтай асобы як члена Вярхоўнай Рады Ўкраіны, які перамог на выбарах у 2019 годзе ў Данецкім рэгіёне, у кантэксьце геапалітычнай сытуацыі ў рэгіёне», — адзначылі ў пракуратуры.
Малдаўская пракуратура падазрае, што калі Якавенку экстрадуюць у Беларусь, працэс супраць яго ня будзе справядлівы. Пракуратура распарадзілася адпусьціць украінскага дэпутата.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Малдове на запыт беларускіх уладаў затрымалі ўкраінскага дэпутата. Што пра яго вядома і як ён зьвязаны зь БеларусьсюЯкавенка знаходзіцца ў міжнародным вышуку на запыт Беларусі. У Беларусі ўкраінскага дэпутата падазраюць у хабарніцтве і карупцыі.
У 2001 годзе Яўген Якавенка заснаваў гандлёва-прамысловую кампанію «Алькон». Вядома, што кампанія Якавенкі была пасярэдніцай у пастаўках сельскагаспадарчай прадукцыі, паліва, мэталаў і ўгнаеньняў, а таксама займалася гандлем грузавым аўтамабільным транспартам. Па сутнасьці, ягоная дзейнасьць магла быць зьвязаная і з прасоўваньнем беларускай прадукцыі на ўкраінскім рынку.
Сярод рэзыдэнтаў свабодных эканамічных зон Беларусі, абнародаваных на адпаведных сайтах, імя Яўгена Якавенкі і назва ягонай кампаніі ня згадваюцца. Але зь відаў дзейнасьці кампаніі, якую ён пасьля абраньня ў парлямэнт перапісаў на жонку Тацяну, вынікае, што ў сфэру ягоных інтарэсаў маглі трапіць беларускія нафтапрадукты, угнаеньні і грузавыя аўтамабілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жорсткія баі за Севераданецк, зьнішчаны збожжавы тэрмінал у Мікалаеве. 104-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны