Урад рэкамэндуе банкам даваць фізычным асобам адтэрміноўку па пагашэньні крэдытаў

Ілюстрацыя

Зрабіць гэта можна будзе, калі банкі прымуць такія ўмовы і калі паступіць адпаведная просьба кліента.

Урад рэкамэндаваў банкам па заявах крэдытаатрымальнікаў — фізычных асоб даваць адтэрміноўку пагашэньня спажывецкіх крэдытаў на паўгода, крэдытаў на фінансаваньне нерухомасьці — на год з прадаўжэньнем тэрміну пагашэньня крэдытаў на гэты ж тэрмін.

Такое рашэньне прыняў апэратыўна-сытуацыйны штаб пры Савеце міністраў.

Раней шэраг беларускіх банкаў пасьля перапынку ў сакавіку і красавіку абвясьцілі ў траўні, што зноў пачынаюць выдаваць спажывецкія крэдыты.

Даўгі беларусаў па спажывецкіх крэдытах падаюць чацьвёрты месяц запар, гэта значыць, што крэдыты бяруць усё менш ахвотна. А вось аб’ём крэдытаў на нерухомасьць працягвае расьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бярэш 10 тысяч, вяртаеш 17. Ці выгадна цяпер браць крэдыты ў банках?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 15% беларусаў — кліенты гэтага банку. Што вядома пра «Белінвестбанк», які адключылі ад SWIFT