Яго словы прыводзіць партал DELFI: «Давайце спачатку паглядзім з пазыцыі Ўкраіны. Хочуць сказаць, што трэба прывесьці ў парадак усю інфраструктуру, трэба прывесьці ў парадак чыгунку, каб збожжа трапляла з тэрыторыі Ўкраіны празь Беларусь у краіны Балтыі — ці ня здарыцца так, што па гэтай адрамантаванай інфраструктуры на нейкім этапе вайны будзе рухацца вайсковая тэхніка ў зваротным кірунку? Ім трэба вельмі асьцярожна ацэньваць такую пэрспэктыву», — заявіў прэзыдэнт Наўседа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі: Украіна не гатовая разглядаць экспарт збожжа празь БеларусьПаводле яго, Аляксандар Лукашэнка даў зразумець, што падтрымлівае расейскую ваенную агрэсію, а значыць, аб перавозцы грузаў праз гэтую краіну ня можа быць і гаворкі. «На мой погляд, апошнім часам сытуацыя толькі пагоршылася, і Лукашэнка паказаў, што ён у адной лодцы з Уладзімірам Пуціным у гэтай гнюснай агрэсіі. Маё меркаваньне і ацэнка не мяняюцца — трэба шукаць іншыя альтэрнатывы», — сказаў Наўседа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гандаль у абмен на ўкраінскае збожжа. Стала вядома, чаго хоча Лукашэнка за транзыт з Украіны празь БеларусьЁн ня бачыць магчымасьці аднаўленьня транзыту беларускіх угнаеньняў празь Літву — такую ўмову для перавозкі ўкраінскага збожжа празь Беларусь вылучае Лукашэнка. «Эўразьвяз увёў вельмі дакладныя санкцыі ў дачыненьні да ўгнаеньняў, Літва паўтарыла гэтыя санкцыі, і што — давайце заплюшчым вочы і скажам, што Лукашэнка раптам стаў больш прымальным лідэрам або зрабіў нешта добрае, таму мы павінны адмяніць гэтыя санкцыі?» — сказаў Наўседа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы: дазвол на пастаўкі ўкраінскага збожжа празь Беларусь не сумяшчаецца з санкцыямі ЭўразьвязуЦяпер збожжа і іншая прадукцыя з Украіны дастаўляецца ў Клайпеду праз Польшчу. У мінулую пятніцу Лукашэнка і генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш абмеркавалі транзыт украінскага збожжа ў балтыйскія парты. Менск, са свайго боку, настойвае, каб з-пад санкцыяў вывелі беларускі экспарт калійных угнаеньняў.