Пра гэта паведаміла Deutsche Welle.
Паводле слоў Брэтона, Эўразьвяз імпартуе з Расеі 155 млрд кубамэтраў газу ў год. У рамках новай стратэгіі Брусэль плянуе 50 млрд кубамэтраў атрымаць за кошт увозу звадкаванага прыроднага газу з ЗША або Катару, 10 млрд кубамэтраў — па наяўных трубаправодах, 25 млрд кубамэтраў будзе кампэнсавана за кошт паскоранага запуску марскіх ветраных турбін і фотаэлектрычных панэляў. Аднаўленьне працы вугальных электрастанцый таксама зьяўляецца адным з магчымых варыянтаў, дадаў Брэтон.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нідэрлянды ня будуць плаціць Расеі за газ у рублях, пастаўкі спыняцца 31 траўняРаней расейскі канцэрн «Газпром» прыпыніў пастаўкі газу ў Баўгарыю, Польшчу, Нідэрлянды, Данію і Фінляндыю. Фармальнай нагодай стала адмова гэтых краін плаціць за расейскае паліва ў рублях. Такое патрабаваньне Крэмль выставіў пасьля пачатку расійскага ўварваньня ва Ўкраіну. Эўразьвяз адхіліў гэтыя ўмовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея спыняе пастаўкі газу ў Фінляндыю з 21 траўня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча разрывае пагадненьне аб пастаўках газу з Расеяй, заключанае ў 1993 годзе