Затрыманы журналіст Алесь Любянчук праходзіць па крымінальнай справе і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў Менску.
Як стала вядома Белсату, Алесь Любянчук даведаўся, што яму інкрымінуюць. Аднак гэтая інфармацыя закрытая ад грамадзкасьці, бо адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошваньні, як зазвычай у справах з палітычным падтэкстам.
Ёсьць інфармацыя, што за кратамі Любянчук прыхварэў.
Неўзабаве журналіста зьбіраюцца перавесьці ў СІЗА на Валадарскага.
Агулам за кратамі ў Беларусі цяпер 27 прадстаўнікоў СМІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты