Каралева Лізавета ІІ калісьці і ў апошні год жыцьця. Фотагалерэя

Лізавета II прымае новую брытанскую прэм'ер-міністарку Ліз Трас у сваёй рэзыдэнцыі ў Шатляндыі. 6 верасьня 2022

96-гадовая каралева 2 траўня зьявілася на бальконе Бэкінгемскага палаца ў суправаджэньні іншых чальцоў каралеўскай сям'і, каб паглядзець на паветраны парад. Пазьней, аднак, Бэкінгемскі палац паведаміў, што Лізавета II адчула «некаторы дыскамфорт», таму была вымушана адмовіцца ад рэлігійнай службы ў саборы Сьвятога Паўла, прызначанай на 3 чэрвеня.

Недатаваны здымак каралевы Вялікай Брытаніі Лізаветы ІI у Віндзорскім замку, распаўсюджаны Бэкінгемскім палацам з нагоды плятынавага юбілею.
 

Каралева Лізавета II у дзень сваёй каранацыі. Доступ да трона быў паскораны адрачэньнем ейнага дзядзькі і раньняй сьмерцю бацькі, караля Георга VI. Яна стала каралевай у лютым 1952 году, але афіцыйная каранацыя адбылася 2 чэрвеня 1953 году, калі ёй было 27 гадоў.
 
 

Каралева Лізавета II разам з двума сваімі сынамі, прынцам Эндру (зьлева) і прынцам Эдвардам, у 1971 годзе ў Бэкінгемскім палацы падчас запісу каляднага пасланьня каралевы да Садружнасьці. Традыцыя тэлевізійных калядных выступаў пачалася ў 1957 годзе.
 

Каралева Лізавета II з сынам прынцам Чарльзам і яго нявестай лэдзі Дыянай у Бэкінгемскім палацы ў Лёндане 27 сакавіка 1981 году. Чарльз атрымаў поўны тытул прынца Валійскага ў 1969 годзе, калі ён быў абвешчаны спадкаемцам трона. Шлюб з прынцэсай Дыянай працягнуўся 15 гадоў.

Адным з самых прыкметных культурных момантаў яе кіраваньня быў музычны ўплыў «Бітлз». На здымку прынцэса Маргарэт, малодшая сястра каралевы Лізаветы ІІ, з Рынга Старам, Джорджам Гарысанам, Полам Макартні і Джонам Лэнанам. 29 ліпеня 1965 году, Лёндан

Гіганцкая фатаграфія, на якой каралева выяўлена з прынцам Філіпам, была зробленая ў гонар сярэбранага юбілею 1977 году. Фота было эспанавана ў Лёндане 25 траўня 2012 году, калі каралева Лізавета II адзначала дыямэнтавы юбілей.

Адной з найвялікшых трагедый за сем дзесяцігодзьдзяў кіраваньня каралевы Лізаветы стала «абэрфанская катастрофа» ва Ўэльсе 21 кастрычніка 1966 году. Каралеву крытыкавалі за тое, што яна наведала горад толькі праз восем дзён, пазьней яна сказала, што шкадуе аб гэтым.

Падчас яе кіраваньня ў Брытаніі ўпершыню на пасадзе прэм'ер-міністра была жанчына. На фота: былая прэм'ер-міністар Маргарэт Тэтчэр і Яе Вялікасьць Каралева Лізавета II і прынц Філіп. Лёндан, 13 кастрычніка 2005 

Адной з самых вялікіх жарсьцяў каралевы Лізаветы зьяўляецца конная язда, якой яна займалася кожны раз, калі ў яе была магчымасьць

Афіцыйнае фота вясельля прынца Гары з амэрыканскай актрысай Мэган Маркл у 2018 годзе. Праз два гады яны аб'явілі, што адмаўляюцца ад сваіх каралеўскіх абавязкаў. «Хаця мы б больш хацелі, каб яны заставаліся паўнапраўнымі членамі каралеўскай сям'і, мы паважаем і разумеем іх жаданьне весьці больш незалежнае сямейнае жыцьцё, застаючыся пры гэтым каштоўнай часткай маёй сям'і», - заявіла каралева.

Прынц Вялікай Брытаніі Чарльз, Каміла, герцагіня Карнуольская, каралева Лізавета ІІ, Мэган, герцагіня Сасекская, прынц Гары, прынц Уільям і Кэтрын, герцагіня Кембрыдзкая, назіраюць за палётамі з балькона Бэкінгемскага палацу. 10 ліпеня 2018

Каралева Лізавета ІІ сядзіць адна ў капліцы Сьвятога Георгія ў Віндзорскім замку падчас пахаваньня прынца Філіпа, які быў зь ёй 73 гады. Прынц Філіп памёр 9 красавіка 2021 году ва ўзросьце 99 гадоў. На пахаваньне прынца з прычыны пандэміі каранавірусу прыйшлі толькі блізкія члены сям'і і сябры.

Каралеўская сям'я назірае за паветраным парадам 2 траўня 2022

Сотні тысяч удзельнікаў і гледачоў сьвяткаваньняў з нагоды 70-годзьдзя кіраваньня каралевы каля Бэкінгэмскага палацу ў Лёндане. 2 траўня 2022

Лізавета ІІ падчас «мядовага месяца» з мужам Філіпам, герцагам Эдынбурскім, 25 лістапада 1947