Прадстаўнік ААН Стэфан Дзюжарык заявіў, што канвой з пастаўкамі каля гадзіны знаходзіўся пад бесьперапынным абстрэлам з боку нападнікаў, якія выкарыстоўвалі стралковую зброю і ракетныя ўстаноўкі, піша Голас Амэрыкі.
У выніку тэрарыстычнай атакі загінуў адзін міратворац, яшчэ трое параненыя. Усе яны зь Ярданіі.
Гэта ўжо пятая атака на міратворцаў ААН за апошні тыдзень у паўночна-ўсходнім рэгіёне Малі Кідаль. Дзюжарык адзначыў, што міратворцы ААН вымушаныя штодня спатыкацца з праблемамі і сьмяротнай пагрозай. Рада Бясьпекі просіць малійскія ўлады расьсьледаваць гэтыя атакі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскіх вайскоўцаў падазраюць у ваенных злачынствах у МаліМалі стрымлівае ісламскіх паўстанцаў з 2012 году. Экстрэмісты былі адхіленыя ад улады ў паўночных гарадах Малі з дапамогай вайсковай апэрацыі пад кіраўніцтвам Францыі, але яны перагрупаваліся ў пустэльні і пачалі нападаць на малійскую армію і яе саюзьнікаў. Небясьпека павялічылася з нападамі ў паўночных і цэнтральных рэгіёнах краіны на мірных жыхароў і міратворцаў ААН.
Малійскія вайскоўцы вярнуліся ў Кідаль, даўняе апірышча паўстанцаў на поўначы краіны, у лютым 2020 году, праз шэсьць гадоў пасьля таго, як адступілі. Там жа разгарнулі і міратворчую місію ААН.
Малі — самая небясьпечная краіна ў сьвеце для міратворцаў ААН. З 2013 году там загінулі ўжо звыш 250 чалавек, якія прадстаўлялі міратворчую місію.
Вайскоўцы, якія знаходзяцца пры ўладзе ў Малі, спачатку абяцалі праз 18 месяцаў перадаць уладу цывільным палітыкам, аднак у лютым ня здолелі арганізаваць выбары. Пазьней урад заявіў, што спатрабіцца яшчэ два гады, каб затым правесьці выбары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Самалі выбрала прэзыдэнта, але ўладу трымаюць тэрарысты