Газавы трэйдэр зь Нідэрляндаў GasTerra прыняў рашэньне не выконваць патрабаваньні «Газпрому» аб новай сыстэме аплаты расейскага газу, паводлое якой пастаўкі аплачваюцца ў расейскіх рублях.
«У адказ на рашэньне GasTerra „Газпром“ абвясьціў аб спыненьні паставак з 31 мая 2022 году», — адзначаецца ў рэлізе GasTerra.
Спыненьне паставак азначае, што з заўтрашняга дня да моманту завяршэньня кантракту пакупнік не атрымае прыблізна 2 млрд кубамэтраў газу, паведамляе Інтэрфакс. Гэты аб’ём, як лічыць нідэрляндзкі пакупнік, ён зможа без праблем атрымаць ад іншых пастаўнікоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча разрывае пагадненьне аб пастаўках газу з Расеяй, заключанае ў 1993 годзе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва абвясьціла аб прыпыненьні імпарту газу, нафты і электраэнэргіі з Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея спыняе пастаўкі газу ў Фінляндыю з 21 траўня