Лідэра беларускага «Маладога фронту» паранілі ў баях ва Ўкраіне.
Пра гэта паведаміла журналістка Любоў Лунёва ў Фэйсбуку.
Баец палку імя Каліноўскага Дзяніс Урбановіч трапіў у шпіталь з кантузіяй. «Ногі і рукі, дзяку Богу, цэлыя, але зьнік слых. Двое сутак быў без прытомнасьці», — піша пра яго стан Лунёва.
Дзяніс Урбановіч — беларускі актывіст, дзейны кіраўнік арганізацыі «Малады фронт». Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў і ўвайшоў у батальён (а цяпер полк) імя Кастуся Каліноўскага.
Раней паведамлялася, што ў тэрытарыяльную абарону Ўкраіны запісаліся сямёра маладафронтаўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ёсьць шанец адсекчы расейскай імпэрыі галаву»: беларус тлумачыць, чаму ваюе на баку Кіева ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Верым, што пераможам Расею, а пасьля вызвалім Беларусь». У беларускую роту тэрабароны Ўкраіны запісаліся сямёра маладафронтаўцаў