Пра гэта беларуская авіякампанія напісала на сваім сайце.
«Ізраіль паведаміў аб сваім рашэньні, нягледзячы на тое, што першапачаткова, 15 траўня 2022 году, быў выдадзены афіцыйны дазвол на палёты і зацьверджаная праграма рэйсаў па новым раскладзе (з тэхнічнай пасадкай у Баку).
„На падставе выдадзенага дазволу авіякампанія пачала продаж авіябілетаў на новыя рэйсы, першы зь якіх быў заплянаваны ўжо 2 чэрвеня. Раптоўнае рашэньне ізраільскага боку адмяніць ранейшыя дамоўленасьці выклікае зьдзіўленьне“, — сказаў генэральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец.
У сувязі з адмовай Ізраіля авіякампанія вымушана адмяніць усе заплянаваныя рэйсы да канца летняга сэзону (27 кастрычніка 2022 года)».
Авіякампанія «Белавія» выконвала рэгулярныя палёты зь Менску ў Тэль-Авіў, пачынаючы з 1996 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белавія» аднаўляе палёты ў Тэль-Авіў, зьмяніўшы маршрут: гэта даражэй, удвая даўжэй і бяз шэрагу паслуг