Вельмі магчыма, што гэтыя дзеяньні скіраваныя на тое, каб прадэманстраваць Расеі саюзьніцкую вернасьць Лукашэнкі, у якую ў Крамлі мала хто верыць. Аднак зараз можа быць акурат той момант, калі расейцам найбольш патрэбна ўцягнуць Лукашэнку ў рэальную актыўную вайну. Ці магчыма гэта?
Агрэсар дэманструе адносныя посьпехі на фронце, імкнучыся, магчыма, да сымбалічнага сотага дня вайны дасягнуць сымбалічных лякальных перамогаў. Таксама і настроі на Захадзе што да падтрымкі Ўкраіны і гатовасьці да фінансавых ахвяраў дзеля гэтага пачынаюць хістацца, у тым ліку сіламі крамлёўскіх лабістаў і «карысных ідыётаў».
Перамога Ўкраіны цяпер выглядае не такой вырашанай справай, як многія гаварылі тыдзень ці два таму. Але далей сытуацыя можа быць менш спрыяльнай для расейцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Марыюпалі расейцы звозяць целы забітых жыхароў ва ўнівэрсам; у Севераданецку баі ўжо на вуліцах. 96-ы дзень вайны Расеі супраць УкраіныПрыкаваць сябе да расейскага кулямёта
Ідзе відавочная падрыхтоўка да расейскай анэксіі Данецкай, Луганскай, Херсонскай і, верагодна, часткі Запароскай абласьцей Украіны. Уключэньне іх у склад Расеі было б патрэбна ня толькі для распрапагандаванай унутрырасейскай аўдыторыі. Анэксія Крыму і прапісаньне яго ў Канстытуцыі Расеі зрабілі больш складаным пачатак перамоваў аб ягоным вяртаньні пад законны ўкраінскі кантроль: як жа, цяпер трэба зноў зьмяняць канстытуцыю, ануляваць грамадзянства соцень тысяч людзей, трансфармаваць жыцьцё цэлага рэгіёна і тлумачыць гэта ста сарака мільёнам незадаволеных расейцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пазьняк: «Упершыню ў сусьветнай гісторыі поўную і абсалютную ўладу ў краіне, якая мае атамную зброю, захапіла КДБ»Крэмль ператварыў Расею ў прыкутага да свайго кулямёта чырвонаармейца. Тое ж самае яны могуць паспрабаваць зрабіць у выпадку з Данецкам, Луганскам і Херсонам.
Трэба разумець, што выйсьці з вайны для Лукашэнкі будзе складаней, чым далучыцца да яе. Далучыўшыся да вайны, ён і самога сябе прыкуе да расейскага кулямёта.
Беларуская армія пяройдзе пад адкрытае камандаваньне пуцінскага Генштаба, які будзе ахвяраваць гэтым войскам як гарматным мясам, ашчаджаючы сваіх.
Выхад з вайны запатрабуе адкрытага паўстаньня супраць Расеі і Пуціна — а гэта значыць, супраць разгалінаванай грыбніцы расейскай агентуры і проста індактрынаваных расейскіх нацыяналістаў унутры беларускага рэжыму — у дадатак да падкантрольнай расейцам арміі Рэспублікі Беларусь. Наўрад ці Лукашэнку хопіць на гэта сілаў, нават калі зьявіцца такое жаданьне.
Ваяваць Беларусь будзе вымушаная да канца — любога канца, якім бы ён ні быў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да сярэдзіны чэрвеня супрацоўнікі МНС Беларусі атрымаюць табэльную зброю, — міністар Сіняўскі«Абы не было вайны»
Адзіная надзея — што цяперашні найбольш спрыяльны для ўцягваньня Беларусі ў наземную вайну момант можа неўзабаве скончыцца.
Першае (і галоўнае): Украіна ў найбліжэйшыя тыдні мае атрымаць заходнюю цяжкую наступальную зброю і навучыцца ёй карыстацца. Расейскія нязначныя посьпехі на фронце могуць на гэтым спакваля скончыцца. А матывацыя беларускіх «рускамірцаў» далучыцца да расейскага войска, каб прайсьці маршам па акупаваным Кіеве, можа рэзка зьменшыцца: цынізм у гэтых людзей заўсёды браў верх над ідэйнасьцю.
Па-другое, працягваюць назапашвацца ўнутрырасейскія рызыкі, якія могуць прывесьці да выбуху ў самы неспрыяльны момант, асабліва на тле ваенных няўдачаў. Гэта і санкцыі, якія могуць падарваць і ўзровень жыцьця, і вайсковыя рэсурсы Расеі. Гэта і настроі расейскага насельніцтва, нягледзячы на прапаганду. За прамінулы тыдзень колькасьць расейскіх стратаў перасягнула псыхалягічны бар’ер у 30 тысяч.Гэта лічба паводле ўкраінскіх дадзеных — але больш стрыманыя заходнія ацэнкі звычайна «даганяюць» украінскія цягам некалькіх дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спынісься — затопчуць». Чаму Лукашэнка, разграміўшы ворагаў, не спыняе палітычных рэпрэсійСама Расея яшчэ не адчувае эфэкту ад сваіх трыццацітысячных стратаў — большых, чым страты ўсяго СССР за ўсю дзевяцігадовую вайну ў Афганістане. Магчыма, таму, што многія трупы расейцаў яшчэ не даехалі да родных сібірскіх і дагестанскіх райцэнтраў, але ляжаць ва ўкраінскіх рэфрыжэратарах. Бо расейскі бок адмаўляецца іх забіраць. Менавіта каб яны як мага даўжэй не даяжджалі да дому, а бацькі даўжэй лічылі, што сувязі з сынам так даўно няма, бо ён займаецца гераічным вызваленьнем Украіны ад крывавых бандэраўцаў, пра якіх штодня апавядае Салаўёў у тэлевізары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці рыхтуе Крэмль для Беларусі «вяртаньне ў родную гавань»? Меркаваньне расейскага экспэртаРасея здымае ўзроставыя абмежаваньні для службы ў войску па кантракце і раскансэрвоўвае танкі 60-х гадоў. Гэта сьведчыць пра недахоп і жывой сілы, і тэхнікі.
І крыніцаю пары дзясяткаў тысяч адзінак жывой сілы якраз і мае зрабіцца Беларусь. Калі Лукашэнка далучыцца да наземнага ўварваньня, пачнецца адлік і беларускіх ваенных ахвяраў. І тады заежджаны за многія дзесяцігодзьдзі выраз «Абы не было вайны» набудзе зусім новыя зьмест і сэнс.
Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.