Дэ факта Беларусь ператварылі ў «Харкаўскую народную рэспубліку», пасьпяхова правялі «дэнацыфікацыю» і «дэмілітарызацыю», чаго ў самім Харкаве зрабіць не ўдалося.
ГУБАЗіК пахваліўся пагромам у кватэры беларускага блогера Андрэя Павука ў Акцябрскім (Рудабелцы), здымкі вывесіў.
А беларускі паэт Сяргей Прылуцкі паказаў, які пагром у ягонай кватэры ў Бучы пад Кіевам учынілі расейскія акупанты.
Розьніца хіба ў тым, што словы расейскай прапаганды з большым эфэктам узьдзейнічаюць на расейцаў, чым на беларусаў. Як ні круці, а «забіць усіх украінцаў», чаго хацеў бы электарат з усходу, для беларускага вуха гучыць дзіка. Таму ГУБАЗіК свае пагромы ўчыняе ў разьліку на прарасейскую аўдыторыю, натхнёна ўваходзіць у шал, крышыць усё, што трапіць пад руку. На беларусаў яны не зважаюць, бо, урэшце, чым тое «забіць усіх украінцаў» адрозьніваецца ад «забіць усіх беларусаў»? Абыходжаньне тое самае. Усё беларускае яны ненавідзяць нават больш за ўсё ўкраінскае, бо тое далёка. У базавай камплектацыі яны і ёсьць электарат Пуціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларус вярнуўся жыць у Бучу: «Візуальна вайна яшчэ доўга ня зьнікне» Карціна амаль аднолькавая, быццам рабілі тыя самыя або такія самыя выканаўцы. Замест тысячы словаў дастаткова адной справы. Назавіся ты «гасударственным упраўленьнем» ці «спэцыяльнай ваеннай апэрацыяй», на справе ты — пагромшчык-акупант. Што там, што тут. Два пагромы — адна вайна. І калі гавораць, што «Беларусь ня ўдзельнічае», гэта няпраўда.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Запоем чытаў навіны „русского мира“ і крычаў, што на Кіеў трэба скінуць ядзерную бомбу». Што за людзі кіруюць ГУБАЗіКам Калі думаеш, калі сумняесься: спэцапэрацыя гэта ці агрэсія, калі спрабуеш «зразумець расіянаў», бо нельга ж нармальным людзям аж настолькі затлуміць галовы, варта канчатковае меркаваньне выводзіць не са словаў, а са справаў. Хто на каго напаў, хто бамбіць мірныя гарады, хто робіць тыя пагромы і бясчынствы.
Беларусь пад расейскай акупацыяй не таму, што мне так хочацца сказаць, а таму, што ўсё расейскае ў лукашыстаў у прыярытэце; таму што тысячы беларусаў сядзяць у турмах і канцлягерах, сотні тысяч вымушаныя ўцякаць, а ўсе астатнія штохвілінна рызыкуюць жыцьцём і свабодай; таму што не спыняюцца аблавы, пагромы і арышты беларусаў; таму што самая цудоўная краіна ператвораная ў чорную дзірку на карце Эўропы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маргарыта Ляўчук: бацькам прапанавалі запісаць відэа, каб я перастала займацца палітыкай А што ў нас не бамбяць «Харкаў», дык толькі таму, што дэ факта ўжо ператварылі Беларусь у «Харкаўскую народную рэспубліку», пасьпяхова правялі «дэнацыфікацыю» і «дэмілітарызацыю», чаго ў самім Харкаве зрабіць пакуль не ўдалося.Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.