Украінскі гурт Kalush Orchestra, які перамог на музычным конкурсе «Эўравізіі» сёлета, прадаў на дабрачынным аўкцыёне сваю ўзнагароду — статуэтку ў выглядзе крыштальнага мікрафона. Узнагароду прадалі за $900 тыс. украінскай крыптавалютнай біржы WhiteBIT.
Аўкцыён прайшоў у жывым этэры. Яго арганізаваў дабрачынны фонд актора і вядучага Сяргея Прытулы. Раней паведамлялася, што атрыманыя грошы плянуецца выдаткаваць на куплю бесьпілётніка PD-2 для ўкраінскага войска.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінцы з Kalush Orchestra перамаглі ў «Эўравізіі». Яны заклікалі выратаваць Марыюпаль і «Азовсталь»Апрача таго, на аўкцыёне была выстаўленая ружовая панамка лідара гурту Алега Псюка — за яе сабралі 11 млн. грыўняў. Атрыманыя сродкі таксама маюць быць накіраваныя на патрэбы Узброеных сілаў Украіны.