Намесьнік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкаў у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу СТВ пракамэнтаваў магчымасьць пранікненьня на тэрыторыю краіны беларусаў, якія ўдзельнічаюць у адбіцьці расейскай агрэсіі ва Ўкраіне
«Яны на мяжы будуць зьнішчаныя. Ніхто сюды не прыбудзе, ніхто абстаноўку не дэстабілізуе», — цытуе Карпянкова партал Зеркало.
Паводле намесьніка кіраўніка МУС, у Беларусі «моцнае, магутнае войска» і праваахоўныя структуры.
«Любы вораг, які паспрабуе штосьці зрабіць у Рэспубліцы Беларусь, будзе зьнішчаны», — дадаў Карпянкоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Беларусь вярнуся толькі на танку». Добраахвотнік «Хмель» пра моцнае раненьне на фронце, уцёкі з «хіміі» і беларускіх сваякоўБеларусы ваююць на баку Ўкраіны ў складзе розных злучэньняў. Найбольш вядомае зь іх — батальён імя Кастуся Каліноўскага, які быў сфармаваны ва Ўкраіне ў лютым 2022 году. Яго аснову склалі беларусы, якія эмігравалі на хвалі рэпрэсіяў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Батальён Кастуся Каліноўскага абвясьціў аб стварэньні аднайменнага палка