28 траўня ў Санкт-Пецярбургу затрымалі беларуса Андрэя Рускіх, паведамляе dissidentby.
Мужчына быў у фэдэральным вышуку за камэнтары ў сацсетках, паведамляецца на ягонай старонцы ў Інстаграм.
Паводле папярэдняй інфармацыі, яго плянуюць экстрадаваць у Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА № 5 Санкт-Пецярбургу.
Андрэй Рускіх — псыхоляг-сэксоляг, псыхатэрапэўт, трэнэр у сфэры трывожных-фабічных і сэксуальных разладаў, якія маюць псыхалягічную аснову. Ён аўтар некалькіх кніг па практычнай псыхалёгіі, таксама ён вядзе сайт і старонкі ў сацсетках, дзе публікуе парады па розных псыхалягічных праблемах.
Літаральна некалькі дзён таму, 25 траўня, у Санкт-Пецярбургу затрымалі яшчэ аднаго беларуса, абвешчанага ў вышук за абразу Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі затрымалі беларуса, абвешчанага ў вышук за абразу Лукашэнкі У СІЗА № 5 Санкт-Пецярбургу цяпер таксама знаходзіцца палітзьняволеная Яна Пінчук. Днямі расейскія ўлады адмовілі ёй у наданьні часовага прытулку ў Расеі. 1 чэрвеня адбудзецца суд па экстрадыцыі Яны Пінчук у Беларусь. ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія ўлады адмовілі Яне Пінчук у прытулку. 1 чэрвеня адбудзецца суд па экстрадыцыі ў Беларусь Ад жніўня 2020 году ў Расеі арыштавалі ўжо дзясяткі беларусаў у справах, зьвязаных з пратэстамі супраць рэжыму Лукашэнкі. Некаторых ужо выслалі на радзіму, іншых чакае экстрадыцыя ці дэпартацыя. Масква адмаўляе Менску вельмі рэдка і дапускае да затрыманьняў на сваёй тэрыторыі беларускіх сілавікоў. ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея выдала Беларусі гамельчука Зубкова, нягледзячы на забарону Эўрапейскага суду правоў чалавека ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як людзі Лукашэнкі палююць на беларусаў у Расеі. Расьсьледаваньне BBC ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як з Расеі выдаюць беларусаў, нягледзячы на пагрозу катаваньняў і забароны Эўрапейскага суду ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭСПЧ часова забараніў Расеі выдаваць Дзьмітрыя Падлобнікава Беларусі. Ён застаецца ў расейскім СІЗА