Дзень у гісторыі
1871 — пасьля тыдня крывавых баёў разгромленая Парыская камуна.
1905 - параза расейскага флёту ў Цусімскай бітве падчас расейска-японскай вайны.
1918 — адбылося абвяшчэньне незалежнасьці Армэніі і Азэрбайджану.
1961 — у Лёндане ўтварылі праваабарончую арганізацыю Amnesty International.
1987 ― 19-гадовы заходненямецкі пілёт Матыяс Руст пасадзіў прыватны самалёт «Сэсна-173П» на Краснай плошчы ў Маскве.
У гэты дзень нарадзіліся
1908 — Ян Флемінг, брытанскі пісьменьнік, аўтар раманаў пра Джэймса Бонда.
1960 — Алесь Аркуш, беларускі пісьменьнік.
У памяці
1549 — Аляксандар Хадкевіч, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
1863 — Вікенці Козел, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 г., забіты ў баі каля вёскі Ўладыкі (цяпер Вялейскі раён).
1916 — Іван Франко, украінскі пісьменьнік.
2018 – Арсень Ліс, доктар філялёгіі, фальклярыст і літаратуразнаўца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вянок памяці. Арсень Ліс, які «будзіў ад сну цэлы народ»