Сябра прэзыдыюму БСДП Людмілу Волкаву затрымалі 19 студзеня проста на працы. Потым яе павезьлі дадому на ператрус. Пасьля чаго сілавікі забралі ў Людмілы тэлефон і выдалілі ўсіх падпісчыкаў у афіцыйным тэлеграм-канале партыі, а сымболіку БСДП у ім замянілі на дзяржаўны герб.
27 траўня пачаўся разгляд крымінальнай справы Людмілы Волкавай, якая ўжо чатыры месяцы пад вартай.
Судзяць яе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).
Справу разглядае судзьдзя Ленінскага раёну Менску Юлія Шут, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Праваабаронцы прызналі Людмілу Волкаву палітзьняволенай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволеную візажыстку, маці траіх дзяцей Вольгу Томіну адправілі ў калёніюСтаршыню Беларускага Незалежнага прафсаюзу Максіма Пазьнякова зноў асудзілі на 15 сутак
Пра гэта паведамляе «Вясна». 19 траўня Пазьнякову ўжо прызначылі 15 сутак арышту за аватарку ў Facebook: сьцяг Украіны і выраз «Я за незалежнасьць».
Менчуку прысудзілі 1,5 года калёніі за «абразу Лукашэнкі» і «прадстаўнікоў улады»
Суд Ленінскага раёну Менску 27 траўня разгледзеў справу палітзьняволенага менчука Максіма Анкуды.
Судзьдзя Марына Запасьнік абвінаваціла Анкуду ў абразе прадстаўнікоў улады (арт 369 Крымінальнага кодэксу) і абразе прэзыдэнта (арт. 368) і пакарала яго 1,5 года зьняволеньня, а таксама штрафам у памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў).
Максіма Анкуду затрымалі 16 лістапада 2021 году, і да суду ён утрымліваўся ў СІЗА № 1 Менску.
Па матэрыялах абвінавачаньня, Анкуда з выкарыстаньнем сацыяльных сетак і мабільнага тэлефона публічна абразіў некалькі дзяржаўных чыноўнікаў: Лукашэнку, генэральнага пракурора, старшыню ЦВК, намесьніка міністра ўнутраных спраў і іншых службовых асоб у сувязі з выкананьнем імі службовых абавязкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бацькоў сьпявачкі Маргарыты Ляўчук аштрафавалі і выпусьціліЗатрымалі інжынэра факультэту радыёфізыкі БДУ
27 траўня раніцай у Менску на працоўным месцы затрымалі 37-гадовага інжынэра факультэту радыёфізыкі БДУ Паўла Пятрова.
Павал Пятроў навучаўся ў асьпірантуры, стажаваўся ў Нямеччыне, піша «Вясна». Працаваў над дысэртацыяй і рыхтаваўся абараніць вучоную ступень кандыдата фізыка-матэматычных навук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 траўня: Затрымалі камэрцыйнага дырэктара сеткі кінатэатраў Silver ScreenМаці непаўналетніх дзяцей пакаралі 2 гадамі «хатняй хіміі» за тры камэнтары ў тэлеграм-канале
13 красавіка ў судзе Партызанскага раёну Менску 43-гадовую Кацярыну Радзівіл, маці двух непаўналетніх дзяцей, асудзілі на два гады «хатняй хіміі».
Судзьдзя Натальля Дзядкова прызнала яе вінаватай паводле арт. 369 КК — «Абраза прадстаўніка ўлады».
Кацярыну абвінавацілі ў тым, што яна публічна абразіла ў тэлеграм-канале прапаршчыка міліцыі Івана Паўлючэнку, капітана Валерыю Доктар, а таксама старшага інспэктара ДПС Юрыя Дзем’яновіча. Усе пацярпелыя паведамілі, што камэнтары зьневажаюць іх, у тым ліку як прадстаўнікоў улады. Зьмест дадзеных камэнтароў суд не прывёў, тлумачылася гэта тым, што «прысуд зьяўляецца найважнейшым актам правасудзьдзя па крымінальнай справе, у якім недапушчальна прывядзеньне фраз, якія мелі нэгатыўную ацэнку асобы пацярпелых, а таксама ненарматыўную форму моўнага выказваньня».
Жанчына прызнала віну цалкам. Яна расказала, што пакінула камэнтары праз эмацыйны стан.
Валерыя Доктар і Юры Дземʼяновіч заявілі кампэнсацыю маральнай шкоды — па 1000 рублёў. Суд жа вырашыў спагнаць з абвінавачанай па 500 рублёў на карысьць кожнага пацярпелага. Таксама Кацярына Радзівіл мусіць выплаціць дзяржпошліну ў памеры 192 рублі. Мабільны тэлефон жанчыны канфіскаваны як сродак зьдзяйсьненьня злачынства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ехалі, бо думалі, што „ўжо ціха“». Як беларусы вяртаюцца з-за мяжы і трапляюць за кратыПраваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі яшчэ 15 чалавек
Статус «палітвязьня» атрымалі: Максім Лебедзеў, Алег Аўдзеенка, Аляксандар Касьценка, Дзяніс Коршун, Алена Жарына, Руслан Міхайлаў, Дзьмітры Шкалёнак, Сяргей Клютчэня, Андрэй Клютчэня, Іван Ібрагімаў, Уладзімер Дзёмчанка, Мікіта Скотнікаў, Вячаслаў Арэстаў, Алеся Курэйчык, Аляксандар Плюцінскі.
Такім чынам, праваабарончы цэнтар «Вясна» на 22 траўня прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1202 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.