У прыватнасьці, ідзецца аб увядзеньні санкцый, аналягічных тым, што прадугледжаныя заканадаўствам у дачыненьні да Расеі і яе рэзыдэнтаў.
У праекце закону прадугледжваецца канфіскацыя актываў і маёмасьці Беларусі, якія кантралююць юрыдычныя ці фізычныя асобы, якія сваімі дзеяньнямі стварылі пагрозу нацыянальнай бясьпецы, сувэрэнітэту ці тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны (агрэсія ці тэрарыстычная дзейнасьць) або значна спрыялі такім дзеяньням.
Апроч таго, дэпутаты прапануюць прымусова сканфіскоўваць маёмасьць рэзыдэнтаў Беларусі (ня толькі юрыдычных, але і фізычных асоб) на карысьць дзяржавы Ўкраіны на падставе грамадзкай неабходнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд ва Ўкраіне наклаў арышт на 158 адзінак аўтамабіляў і спэцтэхнікі зь БеларусіАналягічныя санкцыі будуць распаўсюджвацца на тых грамадзян Украіны, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь ці Расейскай Фэдэрацыі.
Асобна аўтары праекту закону прапануюць уключыць у закон, які раней быў ухвалены ў дачыненьні да Расеі, норму аб праве Ўкраіны патрабаваць згодна з нормамі міжнароднага права прыцягненьня да адказнасьці дзяржавы Рэспубліка Беларусь і кампэнсацыі шкоды, нанесенай у выніку поўнамаштабнай вайны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне ўдакладнілі працэдуру канфіскацыі маёмасьці Расеі. Пад яе можа падпасьці і Беларусь