Беларусы зьбіраюць дапамогу на пахаваньне актывіста страйкаму БМЗ, які памёр у эміграцыі

Ілюстрацыйнае фота

У Познані памёр беларус Дзьмітры Сафонаў, які эміграваў праз крымінальны перасьлед на радзіме. У Беларусі ў яго засталася жонка, якая змагаецца з анкалёгіяй, і сын, які адбывае тэрмін у турме.

Пра гэта паведаміла актывістка Тацяна Гацура-Яворская са спасылкай на дыяспару беларусаў у Познані.

Паколькі дапамагчы сям’і памерлага Дзьмітрыя Сафонава няма каму, беларуская дыяспара ў Познані просіць страйкамаўцаў усіх заводаў і ўсіх неабыякавых дапамагчы ў зборы неабходнай сумы на пахаваньне Дзьмітрыя:

«У пахавальным бюро нам выставілі цану за ўсю працэдуру — 10 000 злотых. Транспартаванне цела Дзьмітрыя ў Беларусь каштуе прыкладна столькі ж. Просьба ўсім неабыякавым адгукнуцца і аказаць дапамогу ў зборы неабходнай сумы. Усе сабраныя намі грошы будуць перададзены сям’і Дзьмітрыя.

@stachkoom_mail_bot
Дапамогу можна перавесьці па наступных рэквізытах з паметкай „Дапамога сямʼі Сафонава“
Атрымальнік: Laisvės žmonės
Рахунак: LT923500010012859025
SWIFT: EVIULT2VXXX
Назва банка: Paysera LT, UAB

Па выніках збору будзе апублікаваная справаздача, на асабісты запыт будзе прадстаўленая банкаўская выпіска», — гаворыцца ў паведамленьні беларусаў у Польшчы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сына памерлага прадпрымальніка Вайцяховіча затрымаў ГУБАЗіК па вяртаньні з Латвіі