Раней у сацсетках зьявіліся відэа гэтых аўтамабіляў на фоне разбураных будынкаў.
Па словах дарадцы мэра Марыюпалю Пятра Андрушчанкі (ён, як і іншыя прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў, знаходзяцца па-за акупаваным горадам), таксама ўсталявалі 12 тэлевізараў з дыяганальлю 75 цаляў ва ўсіх месцах масавага збору людзей.
Як перадае ТАСС, такія «комплексы» працуюць таксама ў іншых раёнах Данецкай вобласьці, якія перайшлі пад расейскі кантроль, у прыватнасьці ў Валнавасе і Красналіманскім раёне. «Яны трансьлююць навіны з фэдэральных і рэспубліканскіх тэлеканалаў, перадаюць даведачную інфармацыю для жыхароў, а дзецям паказваюць мультфільмы і казкі», — паведамляе ТАСС.
Марыюпаль падчас аблогі і штурму горада, якія працягваліся амаль тры месяцы, амаль цалкам разбураны. Многія мясцовыя жыхары пакінулі горад, аднак, паводле ацэнак, больш за 100 тысяч працягваюць у ім заставацца, нягледзячы на адсутнасьць цэнтралізаванага водазабесьпячэньня, сувязі, а ў многіх раёнах і электрычнасьці.
Пакуль няма незалежна пацьверджанай інфармацыі аб колькасьці загінулых, аднак абодва бакі прызнаюць, што яна вылічаецца тысячамі. Расейскія ўлады афіцыйна лічаць Марыюпаль часткай самаабвешчанай «ДНР».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне пачало працу прадстаўніцтва Офісу Ціханоўскай. Чым яно будзе займацца