Сярод новых фігурантаў ёсьць вядомыя прозьвішчы — паплечнікі Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава і Максім Знак, давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай Антаніна Канавалава і паплечнік Міколы Статкевіча Сяргей Спарыш.
Учора на сайце КДБ зьявілася новая вэрсія сьпісу , папярэдняе абнаўленьне адбылося 20 траўня.
10 чалавек зь іх прызнаныя палітвязьнямі, паведамляе партал «Зеркало».
Усе новыя фігуранты сьпісу ўжо асуджаныя і адбываюць пакараньне зьняволеньнем:
Аляксандар Зайцаў — асуджаны паводле арт. 289 (акт тэрарызму) КК Беларусі.
Яўген Прывалаў — праходзіў па справе тэлеграм-канала «Армія з народам», асуджаны паводле арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК Беларусі. Прызнаны палітвязьнем.
Сяргей Ярашэвіч — праходзіў па справе тэлеграм-канала «Армія з народам», асуджаны паводле арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК Беларусі. Прызнаны палітвязьнем.
Сяргей Коршун — праходзіў па справе тэлеграм-канала «Армія з народам», асуджаны паводле арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК Беларусі. Прызнаны палітвязьнем.
Антаніна Канавалава — праходзіла па справе тэлеграм-канала «Армія з народам», асуджана паводле арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК Беларусі. Прызнаная палітвязьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ унёс у «сьпіс тэрарыстаў» чатырох жыхароў Магілёўшчыны і расейцаСяргей Спарыш — праходзіў па справе тэлеграм-канала «Армія з народам», асуджаны паводле арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК Беларусі. Прызнаны палітвязьнем.
Максім Знак — паплечнік Віктара Бабарыкі, быў асуджаны па трох артыкулах КК Беларусі, але ў сьпісе КДБ фігуруе толькі адзін — арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы). Прызнаны палітвязьнем.
Марыя Калесьнікава — паплечніца Віктара Бабарыкі, была асуджаная па трох артыкулах КК Беларусі, але ў сьпісе КДБ фігуруе толькі адзін — арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы). Прызнана палітвязьнем.
Раман Марусаў — перадаваў інфармацыю тэлеграм-каналу, прызнанаму экстрэмісцкім. Асуджаны паводле арт. 130 (Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або розьні) КК Беларусі. Прызнаны палітвязьнем.
Яўген Івончык — асуджаны паводле арт. 130 (Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або розьні) КК Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падпісаў закон, які дазваляе расстрэльваць за «замах на тэрарызм»Антон Нагела — паводле абвінавачаньня, пакінуў у тэлеграм-чаце «Смаргонь-чат» 13 камэнтароў, у якіх рэзка нэгатыўна выказваўся пра дзеяньні міліцыянтаў падчас акцыяў пратэсту. Асуджаны паводле арт. 130 (Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або розьні) КК Беларусі. Прызнаны палітвязьнем.
Дзяніс Сырэц — быў асуджаны па трох артыкулах КК Беларусі, але ў сьпісе КДБ фігуруе толькі адзін — арт. 130 (Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або розьні). Прызнаны палітвязьнем.
Яўген Трушко — асуджаны паводле арт. 130 (Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або розьні) КК Беларусі.
Уладзіслаў Зянюк — асуджаны паводле арт. 130 (Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або розьні) КК Беларусі.
Анатоль Мацулевіч — асуджаны паводле арт. 130 (Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або розьні) і арт. 293 (Масавыя беспарадкі) КК Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі палітвязьнямі прызналі яшчэ 30 чалавек — зьняволеных за абразы чыноўнікаў, Лукашэнкі і зьнявагу дзяржаўных сымбаляўУ складзеным КДБ сьпісе «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці», ужо больш за 60 грамадзянаў Беларусі, у тым ліку Сьвятлана Ціханоўская і Павал Латушка.